Калікст I
Калікст I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сефірын (Папа Рымскі) | ||||||
Пераемнік | Урбан I, Папа Рымскі | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
невядома |
||||||
Смерць |
каля 222 |
||||||
Пахаванне | |||||||
![]() |
Калікст I (лац.: Callistus) (? — 14 кастрычніка 222) — біскуп рымскі (217 — 14 кастрычніка 222).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Амаль усе звесткі аб ім паведамляе яго супернік Іпаліт у сваіх «Philosophumena», і таму яны не асабліва надзейныя. Будучы рабом хрысціянскага чыноўніка Каргофора, Калікст за страту давераных яму грошай быў пакараны, а пазней быў сасланы на руднікі ў Сардзінію з-за сутыкненняў з яўрэямі.
Вернуты адтуль па хадайніцтве палюбоўніцы імператара Камода, Марцыі, ён пры Папе Сефірыні стаў святаром, а пасля смерці Папы абраны рымскім біскупам, хоць іншая частка духавенства абрала Іпаліта.
Дэкрэты, якія прыпісваюцца Каліксту, несумненна, падробленыя; яго пакутніцкая смерць падвяргаецца сумневу. Пазней Калікст быў кананізаваны, хоць Іпаліт абвінавачваў яго ў ерасі тэапасхітаў, або патрыпасіян.