Перайсці да зместу

Істрыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Істрыя (харв.: Istra, славенск.: Istra, італ.: Istria) — назва паўвострава ў Адрыятычным моры, у паўночнай частцы Харватыі. Невялікая частка паўвострава належыць Славеніі.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Карта Істрыі

Істрыя — найбуйнейшы паўвостраў Адрыятычнага мора, толькі з паўночнага і часткова з усходняга боку звязаны з мацерыком. З захаду ад паўвострава ляжыць Трыесцкі заліў, з усходу — заліў Кварнер.

Паўвостраў Істрыя — вельмі прывабны турыстычны кірунак. Адпачывальнікаў прыцягваюць як прыгожыя пейзажы, пышныя пляжы ва ўтульных бухтах, так і старадаўнія прыгожыя мястэчкі ў венецыянскім стылі.