Лярс Бэндэр
Лярс Бэндэр | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1989[1] (36 гадоў) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бранэнбург | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009—2021 2021— |
Мюнхэн-1860 Баер Бранэнбург |
58 (4) 256 (22) 1 (0) |
Зборныя | ||
2011—2014 | Нямеччына | 19 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Лярс Бэндэр (па-нямецку: Lars Bender; нарадзіўся 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Бранэнбург» і нацыянальную зборную Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лярс нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Свэнам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля.
У 2009 годзе перайшоў у клюб «Баер», склаўшы з клюбаў трохгадовую дамову[2].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў. У верасьні 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскай гульні супраць зборнай Польшчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нямеччына: Срэбны прызэр летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае брата-блізьнюка Свэна Бэндэра, які таксама зьяўляецца футбалістам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Баварыі
- Нямецкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Нямецкія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году
- Футбалісты клюбу «Мюнхэн-1860»
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты клюбу «Бранэнбург»