Алепа
Алепа | |||
![]() | |||
| |||
Дата заснаваньня: | V тысячагодзьдзе да н. э. | ||
Краіна: | Сырыя | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 379 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 021 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 36°12′0″ пн. ш. 37°9′36″ у. д. / 36.2° пн. ш. 37.16° у. д.Каардынаты: 36°12′0″ пн. ш. 37°9′36″ у. д. / 36.2° пн. ш. 37.16° у. д. | ||
Алепа на мапе Сырыі ![]() ![]() Алепа | |||
![]() | |||
https://aleppo.gov.sy |
Але́па (па-арабску: ﺣَﻠَﺐ), Хале́б — места ў Сырыі, сталіца аднайменнай найбольшай мугафазы Сырыі. Насельніцтва — 2 098 000 чалавек (2021).
Алепа ўпершыню згаданы на клінапісных таблічках у III тысячагодзьдзі да н. э. як амарэйскае места Ямгад. Доўгі чам ён быў найбуйнейшым у Сырыі і трэцім у Асманскай імпэрыі пасьля Канстантынопалю і Каіру. Ягонай папулярнасьці спрыяла разьмяшчэньне на Вялікім шаўковым шляху. Пасьля адкрыцьця Суэцкага каналу ў 1869 року ўплыў Алепа пачынае зьмяншацца.
З падзеньнем Асманскай імпэрыі па I сусьветнай вайне частка прылеглых тэрыторыяў разам з Багдадзкай чыгункай адышлі ад Алепа да сучаснай Турэччыны. У 1940-х роках Алепа страціла яшчэ й выхад да мора праз Антак’ю й Іскендэрун. Урэшце Дамаск абышоў Алепа ў колькасьці насельніцтва.
Дзякуючы захаванай старажытнай архітэктуры Алепа ў 2006 року быў абвешчаны сталіцай ісламскай культуры. У часе бітвы Грамадзянскай вайны мноства будынкаў у месьце былі зьнішчаныя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |